Пра праграму
Лекцыі, дыскусіі і майстар-класы
Падчас фэста будзе працаваць два лекторыя:
LEC1 і LEC2. Выступы на гэтых пляцоўках будуць адбывацца адначасова. Майстар-класы будуць адбывацца падчас перапынку паміж выступамі спікераў і спікерак.
Праграма фэста
28 кастрычніка | Ok16
13:00
13:00
Уваход
14:00
14:00
Адкрыццё фэста
14:10 – 15:20
14:10 – 15:20
LEC1: Ці будзе наступнае пакаленне вучыцца ва Ўніверсітэце?
Разам з прадстаўнікамі і прадстаўнічкамі класічнага Ўніверсітэта і дадатковай адукацыі гутарым на тэму будучага Ўніверсітэта. Ці будзе патрэбны Ўніверсітэт у будучым?
14:10 – 15:20
14:10 – 15:20
LEC2: Што смяротнае пакаранне кажа пра Беларусь і нас?
Падаецца што смяротныя прысуды – гэта недзе там далёка і не пра нас, але ці на самай справе гэта так? Гутарым пра нас з вамі і жыццё пры смяротным пакаранні.
15:40 – 16:50
15:40 – 16:50
LEC1: Жанчына vs Беларускае грамадства
Сэксізм заўсёды дзесьці побач, пра гэта ўсё гучней і гучней кажа новая хваля грамадскіх кампаній за жаночыя правы. Ці сапраўды існуе канфлікт паміж грамадствам і правамі жанчын?
15:40 – 16:50
15:40 – 16:50
LEC2: Сёння без рэвалюцыі! Што сталася са студэнцтвам?
Разам з прадстаўнікамі і прадстаўнічкамі расейскага і беларускага незалежных рухаў гутарым пра сённяшні стан студэнцтва і барацьбы за свае правы і інтарэсы. Ці магчыма сёння паўтарыць 1968 год?
17:10 – 18:20
17:10 – 18:20
LEC1: Як навесці парадак ва ўсім свеце без суботнікаў?
Абмяркуем гатоўнасць грамадскасці прыбраць планету без суботнікаў і прымусу. Паспрабуем зразумець, як фарміруецца экалагічная свядомасць і адказнасць у грамадства і чаму акцыі "Зробім!"працуюць лепш за дзяржаўныя загады.
17:10 – 18:20
17:10 – 18:20
LEC2: Як змянілася Польшча пасля "Чорнага панядзелка"?
Закрытыя крамы, нацыянальная забастоўка і адныя з самых буйных палітычных дэбатаў у Сейме. Як паўставала новая хваля барацьбы за жаночыя правы ў Польшчы і ці паўплываў пратэст на жыццё людзей?
18:40 – 19:50
18:40 – 19:50
LEC1: Манстрацыя шпацыруе па краіне. Як марш мастакоў ператварыўся ў адну з самых цікавых палітычных акцыяў Расеі?
Першапачаткова гэта была акцыя дзясятка мастакоў, але з часам усё ператварылася ў сапраўдны рух новай генерацыі. Лозунгі з цалкам абсурдных атрымалі цікавы палітычны падтэкст. Што адбываецца?
18:40 – 19:50
18:40 – 19:50
LEC2: Ад барацьбы з неправільнай паркоўкай да гарадскога камьюніці
Матолька дапамажы! Як штодзённая праца ў інтэрнэце змяняе уласны двор, раён і горад. Чаму без кам'юніці вялікія змены немагчымы?
20:00 – 22:00
20:00 – 22:00
Нэтворкінг-тайм
Вольны час, калі можна пагутарыць са спікерамі і спікеркамі, пазнаёміцца з цікавымі людзьмі і абмеркаваць апошнія навіны.
22:00
22:00
Закрыццё
На гэтым усё!